Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі з мэтай адбору суб'ектаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне сувязі, для правядзення выбарачнай праверкі

Друкаваная версія

Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі для суб'ектаў, якія аказваюць паслугі электрасувязі агульнага карыстання

Крытэрыі

Бал

1. Не выкананне патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.03.2016г. № 98 «Аб удасканаленні парадку перадачы паведамленняў электрасувязі»

7

2. Не выкананне ўстаноўленага тэрміну пачатку аказання паслуг электрасувязі агульнага карыстання, на якія выдадзены спецыяльны дазвол (ліцэнзія);

3

3. Парушэнне ўстаноўленых заканадаўствам Правілаў аказання паслуг электрасувязі;

4

4. Аказанне паслуг электрасувязі агульнага карыстання з выкарыстаннем не ўведзеных у эксплуатацыю сетак электрасувязі;

4

5. Выкарыстанне радыёчастотнага спектру пры аказанні паслуг электрасувязі агульнага карыстання без наяўнасці дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектру;

5

6. Адсутнасць уведзенай у эксплуатацыю сістэмы тэхнічных сродкаў для забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў пры наяўнасці заключэння Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці ўкаранення гэтай сістэмы на сеткі электрасувязі;

5

7. Адсутнасць у штаце ліцэнзіята ў перыяд аказання паслуг спецыялістаў, якія маюць адпаведную профілю аказваемых паслуг прафесійную падрыхтоўку;

3

8. Не обеспечение оператором электросвязи идентификации абонентских устройств и хранения в течение одного года информации о дате, времени проведения соединения и доменных именах или IP-адресах интернет-ресурсов, к которым обращался пользователь;

4

9. Далучэнне сеткі электрасувязі да сеткі электрасувязі агульнага карыстання, далучэнне (уключэнне) сеткі перадачы даных да адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы даных без адпаведнага дазволу;

4

10. Не забеспячэнне абмежавання доступу абанентам і карыстальнікам да інфармацыйных рэсурсаў (іх састаўным часткам), размешчаным у глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт, паводле спісу абмежаванага доступу;

5

11. Распаўсюджванне тэлевізійных праграм без дазволу на распаўсюджванне прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі або сродку масавай інфармацыі, які не мае ліцэнзіі ў галіне вяшчання

4

12. Адсутнасць парушэнняў у працы за папярэднія правяраемыя перыяды

-3

13. Працягласць працы на рынку і адсутнасць на яе скаргаў

-2

14.Паўната выплаты падатковых плацяжоў у бюджэт

-4

15.Стварэнне новых працоўных месцаў

-2

16.Удзел у вырашэнні сацыяльных задач рэспубліканскага і мясцовага значэння

-4

Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі для суб'ектаў, якія аказваюць паслугі паштовай сувязі

Крытэрыі

Бал

1. Не захаванне тэрміну пачатку аказання паслуг паштовай сувязі, на якія выдадзены спецыяльны дазвол (ліцэнзія);

3

2. Адсутнасць у штаце ліцэнзіята спецыялістаў, якія маюць адпаведную профілю аказваемых паслуг прафесійную падрыхтоўку;

3

3. Не забеспячэнне аператарам паштовай сувязі аказання паслуг паштовай сувязі, названых у ліцэнзіі, на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

3

4. Не выкананне суб'ектам мер па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння;

4

5. Не забеспячэнне таямніцы паштовай сувязі;

5

6. Не забеспячэнне захаванасці паштовых адпраўленняў, грашовых сродкаў, друкаваных сродкаў масавай інфармацыі;

5

7.Парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў перасылкі паштовых адпраўленняў і дастаўкі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі;

4

8.Прыём падпіскі і (або) дастаўка друкаванага сродку масавай інфармацыі, які не мае пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі друкаванага сродку масавай інфармацыі

3

9. Адсутнасць парушэнняў у працы за папярэднія правяраемыя перыяды

-3

10. Працягласць працы на рынку і адсутнасць скаргаў на яе

-2

11. Паўната выплаты падатковых плацяжоў у бюджэт

-4

12. Стварэнне новых працоўных месцаў

-2

13. Удзел у рашэнні сацыяльных задач рэспубліканскага і мясцовага значэння

-4