Міністр павіншаваў выхаванцаў Дзіцячага гарадка з надыходзячым Новым годам і Калядамі

Версия для печати
26.12.2018

Напярэдадні самых чароўных і радасных святаў - Новага года і Каляд - у Беларусі праходзіць акцыя «Нашы дзеці». Ужо шмат гадоў запар гэтую добрую традыцыю падтрымлівае Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

26 снежня міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў Дзяржаўную сацыяльна-педагагічную ўстанову адукацыі «Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г. Мінска».

Дзіцячы гарадок - гэта новая мадэль жыццеўладкавання дзяцей-сірот і дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, якія засталіся без апекі бацькоў. Умовы пражывання ў мястэчку максімальна набліжаны да сямейных. Дзякуючы бацькам-выхавальнікам дзеці знаходзяць тут клопат і падтрымку, становяцца часткай вялікай дружнай сям'і.

Другі год Міністэрства сувязі і інфарматызацыі аказвае падтрымку гэтай установе. Дзякуючы арганізацыям сувязі ў Дзіцячым мястэчку ўладкоўваецца побыт, вырашаюцца праблемныя пытанні.Дзеці і педагогі маюць якасны доступ у Інтэрнэт, што дапамагае ім рыхтаваць школьныя ўрокі, займацца самаадукацыяй. Кожнае дзіця атрымала салодкі навагодні падарунак.

Выхаванцы Дзіцячага гарадка падрыхтавалі для гасцей святочны канцэрт. Яркія маляўнічыя выступленні нікога не пакінулі абыякавымі. Міністр сувязі шчыра павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым Новым годам і Калядамі. З удзячнасцю звярнуўся Канстанцін Шульган да педагогаў, якія дапамагаюць дзецям здабыць цяпло сямейнага ачага, падтрымліваюць ва ўсіх справах і пачынаннях, усяляюць надзею і ўпэўненасць. Дзеці, у сваю чаргу, запрасілі гасцей на «салодкі стол». Хочацца адзначыць, што пачастункі для святочнага стала яны рыхтавалі самастойна. Чаяванне з сапраўднымі хатнімі прысмакамі і пірожнымі прайшло ў цёплай і нязмушанай атмасферы.

 У нашай краіне асаблівая ўвага надаецца дзецям, якія засталіся без бацькоўскай любові і апекі. Дзякуючы дапамозе дзяржавы і грамадства, вопыту і прафесіяналізму педагогаў, бацькоў-выхавальнікаў хлопцы знаходзяць сямейнае цяпло, адчуваюць падтрымку і самае галоўнае - з аптымізмам глядзяць у будучыню.

Ад усёй душы жадаем дзецям, каб усе іх планы і мары абавязкова ажыццявіліся ў надыходзячым годзе. Верце ў цуд, будзьце здаровыя і шчаслівыя!

Даведачна:
У Дзіцячым гарадку функцыянуюць 12 выхаваўчых груп з агульнай колькасцю 79 чалавек.
У аснову стварэння ўстановы пакладзены ідэі:
каштоўнасці сям'і і яе адказнасці за лёс дзіцяці;
набліжэння ўмоў асяроддзя выхавання і пражывання дзяцей да сямейных;
падтрымкі і комплекснага суправаджэння сацыялізацыі дзяцей і падлеткаў.