2022 год абвешчаны Годам гістарычнай памяці

Версия для печати
04.01.2022

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р. падпісаны ўказ № 1, згодна з якім у мэтах фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа 2022 год у Беларусі аб'яўлены Годам гістарычнай памяці.

Ураду даручана з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе года гістарычнай памяці.

Таксама Урад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Крыніца: Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь