Падзячнае пісьмо старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уручана рэктару УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі” Андрэю Зяневічу

Падзячнае пісьмо старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уручана рэктару УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі” Андрэю Зяневічу 4 кастрычніка 2019г. у акадэміі сувязі адбыўся урачысты канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. На мерапрыемстве прысутнічаў Аляксандр Цацоха, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па бюджэту і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Цацоха павіншаваў выкладчыкаў акадэміі сувязі з надыходзячым святам і ўручыў рэктару УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі” Андрэю Зяневічу Падзячнае пісьмо старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У Падзячным пісьме старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка выказаў шчырую ўдзячнасць работнікам і студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі за арганізацыю на якасным узроўні прыёму парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Таджыкістан.

Таджыкскія госці наведалі акадэмію у маі 2019г . За час сустрэчы калегі з Таджыкістана высока ацанілі магчымасць азнаёміцца з паспяховай дзейнасцю УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі” і дасягненнямі прафесарска-выкладчыцкага саставу.

Аляксандр Цацоха ад уласнага імя і ад імя Уладзіміра Андрэйчанка выказаў пажаданні далейшага развіцця і росквіту дзейнасці акадэміі па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных супрацоўнікаў галіны сувязі.