Цырымонія афіцыйнага гашэння мастацкага маркіраванага канверта «Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь»
Сёння, 14 красавіка, у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае гашэнне мастацкага маркіраванага канверта, прысвечанага гэтаму ведамству.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел:
Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз генерал-маёр юстыцыі Швед Андрэй Іванавіч;
Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч.
22 красавіка 2018 г. спаўняецца пяць гадоў з дня ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
Па рашэнню кіраўніка дзяржавы ў гэты дзень адзначаецца прафесійнае свята - Дзень судовага эксперта.
Да дадзенай падзеі, значнай для судова-экспертнай і ў цэлым праваахоўнай сферы, Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі падрыхтаваны адмысловы паштовы праект, які складаецца з мастацкага маркіраванага канверта і спецыяльнага памятнага штэмпеля.
Мастацкай асновай канверта сталася выява будынка і эмблема Камітэта. Тыраж канверта - 30 тысяч экзэмпляраў.
Падрабязней на сайце РУП «Белпошта»