Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы
19 кастрычніка 2018 года Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Віцебскі філіял Установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі».
Наведаў лабараторыі, навучальныя кабінеты і цэнтры ўстановы, азнаёміцца з умовамі для пражывання навучэнцаў у інтэрнаце навучальнай установы пасля маштабнага правядзення рамонтных прац.
Кіраўнік ведамства правёў сустрэчу з навучэнцамі і работнікамі Віцебскага філіяла Акадэміі сувязі і выступіў па тэме ідэалагічнага дня «Традыцыі беларускага народа: шлях праз стагоддзі. Захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь».
У ходзе гутаркі са студэнтамі 2 і 3 курсаў розных спецыяльнасцяў Канстанцін Шульган пацікавіўся іх стаўленнем да сучасных і традыцыйных сродкаў навучання, умовамі практычнага навучання на сучасным абсталяванні. Асаблівую ўвагу надаў магчымасцям для арганізацыі вольнага часу і развіцця творчых здольнасцяў.
У сваю чаргу навучэнцы задавалі пытанні міністру аб яго выбары прафесіі, юнацкіх і сённяшніх захапленнях.
З супрацоўнікамі і выкладчыцкім складам былі абмеркаваныя перспектывы развіцця Віцебскага філіяла Акадэміі сувязі, яго матэрыяльна-тэхнічнай базы з інтэграваннем у адукацыйны працэс усіх сучасных тэхналогій і мультысэрвісных паслуг, якія ўкараняюцца для насельніцтва рэспублікі.