Трэнінг МСЭ-МАСС для рэгіёну СНД «Спадарожнікавая сувязь» пройдзе ў Мінску
З 1 па 5 красавіка 2019 года ў Мінску пройдзе трэнінг для рэгіёну СНД «Спадарожнікавая сувязь», які арганізаваны Міжнародным саюзам электрасувязі ў супрацоўніцтве з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі і ААТ «Гіпрасувязь».
Трэнінг праводзіцца ў рамках партнёрства МСЭ і Міжнароднай арганізацыі спадарожнікавай сувязі (МАСС) па развіцці патэнцыялу ў галіне спадарожнікавай сувязі.
На мерапрыемстве будуць разгледжаны наступныя тэмы:
- асновы спадарожнікавай сувязі: тэхналогія, вытворчасць, прапанаваныя паслугі, палітыка;
- арганізацыйная структура спадарожнікавай сувязі: палітыка, рэгуляванне, эксплуатацыя;
- ключавыя інстытуты сектара: МСЭ, нацыянальныя адміністрацыі, МАСС, рэгіянальныя рэгулятарныя арганізацыі;
- рэгламент радыёсувязі: практыка, працэдуры;
- інструменты: арбітальна-частотны рэсурс;
- планіраванне сетак;
- укараненне сетак VSAT: планіраванне, камплектацыя, устаноўка, тэхабслугоўванне;
- падрыхтоўка да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года.
З падрабязнай інфармацыяй аб трэнінгу можна азнаёміцца па ссылке.