Выпушчаны ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які сёння, 20 верасня, выкарыстоўваецца для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 75-годдзю Гродзенскай вобласці
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў
абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 20 верасня 2019
года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 75-годдзю
Гродзенскай вобласці.
Месца гашэння – аддзяленне паштовай сувязі № 25 Гродна.
Колер масцікі – чорны.
Гродзенская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі. Размешчана на
захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Літвой. Адміністрацыйны цэнтр – горад
Гродна.
Гродзенская вобласць мае развітую дарожную інфраструктуру. Праз яе
праходзяць міжнародныя аўтамагістралі, якія злучаюць краіны Еўропы і СНД.
Мае таксама шырокую чыгуначную сетку.
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з
літарнай маркай «А».
Дызайн спецштэмпеля і канверта Алены Мядзведзь.