Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Навагрудак» з серыі «Гарады Беларусі»
24 верасня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Навагрудак» з серыі «Гарады Беларусі».
Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
Дызайн Я.Бядонік.
Навагрудак – першая сталіца Вялікага княства Літоўскага і адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Па сведчанні археалагічных даследаванняў горад узнік пад канец X ст.
Сёння Навагрудак – горад Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйны цэнтр Навагрудскага раёна. У горадзе захавалася шмат унікальных архітэктурных помнікаў і найважнейшых славутасцяў. Найбольш вядомы замак, які існаваў ужо ў XI стагоддзі.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 4 Навагрудка Гродзенскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».