Выбіраем лепшую паштовую марку Рэспублікі Беларусь 2019 года
Выбіраем лепшую паштовую марку Рэспублікі Беларусь 2019 года
Да 20 лютага 2020 года ўсе ахвотнікі запрашаюцца паўдзельнічаць у конкурсе-апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2019 года"
Для гэтага неабходна:
- Зайсці на сайт РУП «Белпошта» ў раздзел «Філатэлія», спампаваць бланк анкеты , запоўніць яго, паказаўшы нумар найбольш ўпадабанай Вам паштовай маркі або паштовага блока, і даслаць на электронны адрас vinch@belpost.by; li>
- Наведаць любое аддзяленне паштовай сувязі краіны, дзе можна азнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету. Разборліва запоўненую анкету з паметкай «Конкурс» накіраваць па адрасе: Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта», пр. Незалежнасці, 10, 220050, г. Мінск. Li>