Урачыстае гашэнне паштовага праекта «25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай»
19 лістапада ў рамках афіцыйнага візіту ў Мінск прэзідэнта Азербайджана ў Палацы Незалежнасці адбылася цырымонія гашэння сумеснай паштовай маркі, прысвечанай 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Азербайджанам і Беларуссю.
Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў паставілі на марках адбіткі спецыяльных штэмпеляў - беларускага і азербайджанскага - і падпісалі канверты.
Мастацкай асновай паштовых марак сталі дзяржаўныя гербы Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі, а на канвертах Першага дня - дзяржаўныя сцягі і нацыянальныя арнаменты дзвюх краін. На купоне паказаны ўнікальныя помнікі архітэктуры і абарончага дойлідства - беларуская Камянецкая вежа і азербайджанская Дзявоцкая вежа.
Раней былі ажыццёўлены сумесныя паштовыя выпускі дзвюх дзяржаў:
«Музычныя інструменты» (2011);
«Народныя танцы» (2013);
«20-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай» (2013);
«Космас на службе IT-тэхналогій» (2015);
«Рэдкія птушкі. Арлы» (2016).
Фота belta.by , РУП «Белпошта»
Падрабязней аб паштовым праекце на сайце РУП «Белпошта»