Лічбавыя KPI галіны сувязі. Бягучы стан і планы

У Мінсувязі абмеркавалі вынікі лічбавага развіцця прадпрыемстваў галіны да бягучага перыяду.

У мэтах выканання Указа Кіраўніка дзяржавы нумар 381 праведзена ацэнка значэнняў паказчыкаў, якія характарызуюць ступень укаранення лічбавых тэхналогій у галіновыя працэсы.

"Лічбавым" лідэрам прызнана РУП "Белпошта". Прадпрыемства валодае найболей шырокім спектрам сэрвісаў і працэсаў, перакладзеным у электронны фармат.

Стартуе прыём заявак на Інтэрнэт-прэмію ТІБО!

Жадаеш атрымаць высокую экспертную адзнаку свайго сайта? Прымі ўдзел у штогадовым конкурсе Інтэрнэт-прэмія ТІБО!

Сёлета конкурс пройдзе 21-ы раз.

За ўсе гады правядзення ўдзел у конкурсе прынялі больш за 9000 сайтаў.

Намінацыі 2024:

Створана першасная арганізацыя Саюза юрыстаў у Цэнтр лічбавага развіцця

Створана першасная арганізацыя Саюза юрыстаў у рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Цэнтр лічбавага развіцця».

Мэта стварэння першаснай арганізацыі Саюза - выбудоўванне ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў прафесійнай дзейнасці, разгляд актуальных праблем развіцця айчыннага заканадаўства, садзейнічанне фарміраванню аднастайнай правапрымяняльнай практыкі, падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленню нарматыўных прававых актаў і практыкі іх прымянення, прававая асвета грамадзян у сферы лічбавага развіцця.

Шульган: Сёлета штомесяц беларусам прадастаўляецца больш за 11,5 млн электронных паслуг

У гэтым годзе штомесяц беларусам прадастаўляецца больш за 11,5 млн электронных паслуг. Аб гэтым расказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган на панэльнай дыскусіі ў рамках рэгіянальнага форуму Міжнароднага саюза электрасувязі па пытаннях развіцця для рэгіёну СНД, паведамляе БелТА.

Сёння пры дапамозе Адзінага партала электронных паслуг прадастаўляецца больш за 560 электронных сэрвісаў (232 электронныя паслугі і 331 адміністрацыйная працэдура), для гэтага інтэгравана звыш 60 інфармацыйных сістэм і рэсурсаў.

Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Казахстанам па нарошчванні IT-кампетэнцый

Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Казахстанам па нарошчванні IT-кампетэнцый. Аб гэтым расказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган на панэльнай дыскусіі ў рамках рэгіянальнага форуму Міжнароднага саюза электрасувязі па пытаннях развіцця для рэгіёну СНД, паведамляе БелТА.

26 сакавіка Мінсувязі Беларусі выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі на тэму «Крумкачовыя»

26 сакавіка 2024 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі на тэму «Крумкачовыя» з серыі «Птушкі Беларусі».

Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Віткоўскай.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

Сямейства крумкачовых адносіцца да атрада вераб'інападобных і аб'ядноўвае птушак сярэдняга і буйнога памеру.

Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую работу па ахове працы, у якім бралі ўдзел арганізацыі сістэмы Мінсувязі.

Штогод Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца Агляд-конкурс на лепшую работу па ахове працы, у якім бяруць удзел арганізацыі сістэмы Мінсувязі.

У гэтым годзе на ўдзел у Глядзе-конкурсе за 2023 год паступілі заяўкі ад РУП "Белтэлекам", РУП "Белпошта", Дзяржаўнае прадпрыемства "Спецсувязь", Дзяржаўнае прадпрыемства "БелДІЭ", Дзяржаўнае прадпрыемства "Цэнтр лічбавага развіцця", ААТ "Мінсктэлекамбуд", ААТ "Гіпрасувязь", ААТ "Белсувязьбуд", ААТ "Белрамбудсувязь", ААТ "Прамсувязь", УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі".

З 9 па 15 ліпеня 2024 года ў Віцебску пройдзе XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар"

Міжнародны фестываль мастацтваў "СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ" - найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь культурны форум, які аб'ядноўвае краіны і кантыненты.

Імкненне да духоўнага яднання народаў падкрэслівае дэвіз фестывалю «ПРАЗ МАСТАЦТВА – ДА СВЕТУ І ЎЗАЕМАРАЗНАМАННЯ!»

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з'яўляецца візітнай карткай Рэспублікі Беларусь.

На працягу многіх гадоў музычны форум садзейнічае развіццю дыялога культур паміж рознымі народамі і краінамі.

НАВІНЫ ФІЛАТАЛІІ: "100 гадоў з дня нараджэння В.С. Садзіна"

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель «100 гадоў з дня нараджэння У.С. Садзіна», які будзе выкарыстоўвацца 19 сакавіка 2024 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння.

Месца гашэння – аддзяленне паштовай сувязі № 9 Слуцка Мінскай вобл.

Колер масцікі – чорны.

Важная навіна аб форуме TIBO-2024!

У адпаведнасці з Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 7 сакавіка 2024 года нумар 56р, тэрміны правядзення Міжнароднага форуму TIBO-2024 змяніліся на 5-8 чэрвеня!

Мы ўпэўненыя, што гэтая змена дазволіць нам яшчэ лепш падрыхтавацца да правядзення гэтай важнай падзеі, і мы зможам арганізаваць яе на вышэйшым узроўні!