6 мая 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі EUROPA

Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.

Мастак В. Чайчук. Дызайн Я. Бядонік.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

У беларускай міфалогіі кожны лясны масіў мае свайго гаспадара – Лесавіка, які апякуецца над усімі звярамі і птушкамі (ратуе іх ад пажару, паляўнічых і г. д.). Лесавік мае здольнасць павялічвацца і памяншацца у памерах, набываць аблічча розных жывёл. Да чалавека нейтральны або помслівы парушальнікам правілаў паводзін у лесе. Вера ў Лесавіка служыла ўсталяванню своеасаблівай экалагічнай раўнавагі паміж чалавекам і прыродай (лесам).
Для ўсіх рэгіёнаў Беларусі характэрна ўяўленне пра Русалак як пра жаночых персанажаў, часцей маладых дзяўчат у вяночках, з русымі, белымі, зялёнымі ці іншага колеру распушчанымі валасамі, падобнымі на пасмачкі тонкай асакі, з зялёнымі ці блакітнымі вачамі, аголеных або апранутых у белае адзенне, зеляніну. Паказваліся Русалкі ў лесе, полі, ля вады. Стаўленне іх да чалавека залежыць ад выканання ім правілаў паводзін. (Паводле энцыклапедычнага слоўніка «Міфалогія беларусаў» (І. Клімковіч, В. Аўтушка, пад рэд. Т. Валодзінай, С. Санько. Мінск, 2011).

Маркі друкаваліся з лагатыпам EUROPA.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з дзяржаўнай навуковай установай «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.