Конкурс «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2023 года»

З 12 па 26 снежня 2023 года на платформе інтэрнэт-партала РУП «Белпошта» ў рэжыме аўтаматызаванай сістэмы галасавання праводзіўся конкурс «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2023 года». У анлайн-галасаванні прынялі ўдзел 2037 чалавек.

1 месца
Лепшым паштовым выпускам прызнана марка «Ратавальнік» (№1492).
Мастак Віктар Чайчук. Дызайн Яўгеніі Бядонік.
611 галасоў

2 месца
Блок «225 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча» (Блок № 162 (марка № 1543).
Дызайн Яўгеніі Бядонік.
399 галасоў

3 месца
Малы ліст «З Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!» (маркі № 1527–1534).
Мастак Віктар Чайчук. Дызайн Яўгеніі Бядонік.
177 галасоў

РУП «Белпошта» выказвае падзяку ўдзельнікам апытання за праяўленую цікавасць да беларускіх паштовых марак.