У мэтах паскарэння праектавання і будаўніцтва аб'ектаў сотавай сувязі і стварэння ўмоў для іх уводу ў эксплуатацыю непасрэдна з завяршэннем будаўніцтва аб'ектаў жылога і нежылога фондаў прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2025 г. нумар 301 «Аб будаўніцтве аб'ектаў сотавай сувязі». Так, Указам прадугледжваецца развіццё тэхналогіі сотавай рухомай электрасувязі адначасова з будаўніцтвам жылых дамоў, забаўляльных і гандлёвых цэнтраў, спартыўных комплексаў. Зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання аб'ектаў сотавай сувязі і іх інфраструктуры прадастаўляюцца аператарам у арэнду тэрмінам на 99 гадоў. Зніжана колькасць дакументацыі, неабходнай для будаўніцтва аб'ектаў сотавай сувязі і іх інфраструктуры. Адменена неабходнасць правядзення ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе адносна аб'ектаў сотавай сувязі і іх інфраструктуры. Устаноўлены асаблівасці прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў сотавай сувязі і іх інфраструктуры. Вызначана, што ўстаноўка аб'ектаў сотавай сувязі ў (на) існуючых капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), іх частках, іншых інжынерных аб'ектах і тэхналагічных пляцоўках не адносіцца да будаўнічай дзейнасці (будаўніцтва). Прадастаўленне аператару агульнай маёмасці сумеснага домаўладання (яго частак) у мэтах устаноўкі аб'ектаў сотавай сувязі ажыццяўляецца на падставе грамадзянска-прававога дагавора з удзельнікамі сумеснага домаўладання, кіруючай арганізацыяй, з упаўнаважанай мясцовым выканаўчым і распарадчым органам асобай, з таварыствам уласнікаў, забудоўшчыкам. Аператарам прадастаўлена права па ўзгадненню з заказчыкам будаўніцтва ажыццяўляць устаноўку і эксплуатацыю аб'ектаў сотавай сувязі на аб'ектах, якія будуюцца, а таксама ў палосах адводу, у тым ліку чыгунак і аўтамабільных дарог. Асноўныя палажэнні Указа ўступаюць у сілу праз 6 месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання. Калі на сённяшні дзень працэс праектавання і будаўніцтва аб'ектаў сотавай сувязі да іх уводу ў эксплуатацыю займаў ад 1,5 да 2 гадоў, то, паводле ацэнкі Мінсувязі, рэалізацыя палажэнняў Указа дасць магчымасць скараціць гэты тэрмін да 1 года, што станоўча паўплывае на паляпшэнне якасці аказання паслуг сотавай сувязі на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, асабліва ў сельскай мясцовасці. PDF