Гісторыя

28.12.1954г. - Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб пераўтварэнні агульнасаюзнага Міністэрства сувязі ў саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сувязі БССР», у адпаведнасці з якім 05.01.1955г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР на базе Упаўнаважанага Міністэрства сувязі СССР утвараецца саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сувязі Беларускай ССР

З 16.07.1990г. пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 16.07.1990г. № 129-XII Міністэрства сувязі БССР пераўтворана ў Міністэрства сувязі і інфарматыкі БССР.

З 11.01.1997г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1997/01/11 г. № 30 Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь.

З 17.02.2004 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.02.2004 г. № 66 Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Мінсувязі) з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне дзейнасцю ў галіне сувязі і інфарматызацыі, каардынуе дзейнасць юрыдычных асоб, незалежна ад формаў уласнасці і індывідуальных прадпрымальнікаў у галіне сувязі і інфарматызацыі.

У сістэму Мінсувязі ўваходзіць 13 арганізацый, сярод якіх 5 камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці, 2 арганізацыі, якія фінансуюцца з бюджэту, 5 адкрытых акцыянерных таварыстваў.
У склад арганізацый (РУП «Белпошта», РУП «Белтэлекам», ААТ «Белсувязьбуд», ААТ «Белрэмбудсувязь», УА «БГАС») уваходзяць філіялы, усяго іх - 24.

Філіялы РУП «Белпошта» ўключаюць 35 раённых вузлоў паштовай сувязі, філіялы РУП «Белтэлекам» -- 31 вузел электрасувязі, 4 - раённых, філіялы РУП «Белтэлекам» - 31 вузел электрасувязі, у тым ліку 29 занальных.

У сістэме Мінсувязі працуе больш 33,3 тыс. чалавек.

  Гістарычны матэрыял па перадгісторыі Мінсувязі

МІНІСТРЫ