24 ліпеня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі «Пажарная і аварыйна-выратавальная тэхніка».Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце. Дызайн Я. Бядонік. Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».На марках прадстаўлены: верталёт Мі-26T, пажарная аўтацыстэрна АЦ 5,0 на шасі МАЗ-5309, судна на паветранай падушцы «Марс-700».Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска (у «Паштовым салоне») будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».Набыць дадзеную прадукцыю можна з 24 ліпеня ў інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта» shop.belpost.by, «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» ва ўкладцы «Пакупніку».https://belpost.by/philately/infolists/4042 Малюнак PDF