Напярэдадні цудоўнага веснавога свята, 8 Сакавіка, міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў уручыў узнагароды лепшым жанчынам галіны. На мерапрыемстве, якое стала традыцыйным, прысутнічалі прадстаўніцы арганізацый сістэмы Мінсувязі з усіх рэгіёнаў краіны. Сяргей Папкоў цёпла павіншаваў прысутных з надыходзячым святам, пажадаўшы моцнага здароўя, вясновага настрою, натхнення і аптымізму. Сёння ў арганізацыях сістэмы Мінсувязі спісачная колькасць больш за 45 тысяч чалавек, з іх 28 тысяч жанчын. Больш за 3000 жанчын знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку. З 6000 кіраўнікоў, 4700 - жанчыны. Не можа не радаваць і той факт, што ў галіне налічваецца 1,5 тысячы шматдзетных сем'яў. Шчырыя словы віншавання прысутным адрасавалі старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Ніна Гаўрылава і намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях РУП "Белтэлекам", старшыня Савета жанчын Таццяна Даньшына. - Кожная жанчына ўвасабляе ў сабе мудрасць, цярпенне і дабрыню, напаўняе свет дабром і радасцю, натхняе на новыя здзяйсненні. Няхай цяпло сённяшняй сустрэчы захаваецца ў Вашай душы на ўвесь год, - адзначыла Ніна Гаўрылава. Антаніна Лайкова, паштальён 6-га разраду аддзялення паштовай сувязі Барысаў-4 Барысаўскага раённага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП «Белпошта» удастоена звання "Ганаровы сувязiст Беларусi". Ганаровай граматай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўзнагароджаны: Алена Драздовіч, начальнік упраўлення тэхналагічнага забеспячэння, эксплуатацыі і паштовай бяспекі РУП «Белпошта»; Людміла Паўловіч, дырэктар філіяла «Падсобная сельская гаспадарка» РУП «Белтэлекам»; Таццяна Станішэўская, спецыяліст па працы з кліентамі групы выходных выклікаў даведачна-інфармацыйнай службы ўпраўлення абаненцкага абслугоўвання УП «Велком»; Наталля Казакова, экспедытар, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі філіяла №6 ААТ «Белсувязьбуд». Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі ўзнагароджаны: Алена Мухіна, інструктар-інспектар па эксплуатацыйных і арганізацыйных пытаннях Аршанскага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта», старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі; Юлія Кандраценя, інжынер па каштарыснай рабоце 2-й катэгорыі групы каштарысных разлікаў аддзела комплекснага праектавання Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам"; Галіна Кунцэвіч, вядучы эканаміст па дагаворнай працы ЗАТ «БеСТ»; Святлана Ладыга, маляр ААТ «Белрамбудсувязь». PDF