28 сакавіка Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч ажыццявіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць і сустрэўся з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам». Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўнага калектыву і выступіў па тэматыцы ідэалагічнага дня: «2018 год у Беларусі – Год малой радзімы». У сваім выступленні Міністр распавёў аб дзяржаўных праграмах, іншых нарматыўных дакументах, якія прадугледжваюць развіццё рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці. Адзначыў, што ключавыя напрамкі рэгіянальнага развіцця на гэтую пяцігодку вызначаны ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 - 2020 гады. У мэтах рэалізацыі палажэнняў дадзенай Праграмы ў абласцях, раёнах і гарадах абласнога падпарадкавання зацверджаны Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў на 2016-2020 гады. Адзнакай рэгіянальнай палітыкі, якая праводзіцца ў бягучай пяцігодцы, з'яўляецца пераход ад механізмаў раўнамернага развіцця раёнаў і невялікіх паселішчаў да стратэгіі канцэнтрацыі дзяржаўных і прыватных інвестыцыйных рэсурсаў у цэнтрах эканамічнага росту, якія маюць найбольш высокія характарыстыкі інвестыцыйнай прывабнасці, найлепшыя перадумовы для атрымання значных эканамічных эфектаў. Асаблівая ўвага надаецца развіццю асобных раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, у тым ліку г.Бабруйск і Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці, якія маюць істотны вытворчы патэнцыял. Для забеспячэння паскоранага развіцця дадзеных тэрыторый распрацаваны комплексы мер. У адпаведнасці з Праграмай-2020 вызначаны 62 цэнтра эканамічнага росту, з іх 8 у Магілёўскай вобласці. Па завяршэнні Папкоў С.П. адказаў на пытанні, якія цікавяць работнікаў. PDF