Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 14 красавіка 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». У аснове спецштэмпеля і на канверце - эмблема Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект. Тыраж канверта 30 тысяч. Дызайн канверта і спецштэмпеля Яўгеніі Бядонік. Месца гашэння - аддзяленне паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16). Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адлічвае сваю гісторыю з 22 красавіка 2013 года. Да ліку асноўных функцый Камітэта адносяцца: правядзенне экспертных даследаванняў, вядзенне крыміналістычных улікаў і калекцый, забеспячэнне ўдзелу судовых экспертаў у якасці спецыялістаў у працэсуальных дзеяннях, сертыфікацыя зброі і боепрыпасаў да яе, ліцэнзаванне судова-экспертнай дзейнасці. У цяперашні час у Камітэце праводзіцца больш за 160 відаў экспертыз і даследаванняў, для якаснага і своечасовага ажыццяўлення якіх падрыхтаваны высокакваліфікаваныя спецыялісты і маецца магутная матэрыяльна-тэхнічная база. PDF