Сёння, 14 красавіка, у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае гашэнне мастацкага маркіраванага канверта, прысвечанага гэтаму ведамству. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз генерал-маёр юстыцыі Швед Андрэй Іванавіч; Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч. 22 красавіка 2018 г. спаўняецца пяць гадоў з дня ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Па рашэнню кіраўніка дзяржавы ў гэты дзень адзначаецца прафесійнае свята - Дзень судовага эксперта. Да дадзенай падзеі, значнай для судова-экспертнай і ў цэлым праваахоўнай сферы, Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі падрыхтаваны адмысловы паштовы праект, які складаецца з мастацкага маркіраванага канверта і спецыяльнага памятнага штэмпеля. Мастацкай асновай канверта сталася выява будынка і эмблема Камітэта. Тыраж канверта - 30 тысяч экзэмпляраў. Падрабязней на сайце РУП «Белпошта» PDF