З 8 па 10 чэрвеня прайшоў XVIII міжрэгіянальны ўніверсальны аптова-рознічны Курскі Корэнскі кірмаш. Афіцыйная беларуская дэлегацыя і шэраг кіраўнікоў беларускіх арганізацый традыцыйна прымаюць удзел у мерапрыемствах кірмашу. Больш за 7 тысяч удзельнікаў, 43 дэлегацыі рэгіёнаў Расіі і 32 краін блізкага і далёкага замежжа – такі размах у гэтым годзе. Урачыстае адкрыццё міжрэгіянальнага аптова-рознічнага XVIII Курскага Коренскага кірмашу прайшло 9 чэрвеня ў м. Свабода Залатухінскага раёна, каля брамы старажытнага мужчынскага Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы манастыра «Карэнная пустэча». Раней на плошчы перад манастыром «Карэнная пустэча» адслужаны малебен перад іконай Божай Маці «Знаменне» Курская Карэнная. У першы дзень выставы Губернатар Курскай вобласці Аляксандр Міхайлаў наведаў асноўныя павільёны. Надаў увагу і беларускім стэндам. Кіраўнік беларускай часткі Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве з Курскай вобласцю, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў, праінфармаваў губернатара аб удзельніках выставы і планах на перспектыўнае супрацоўніцтва. Беларускія прадпрыемствы як заўсёды годна прадставілі сваю прадукцыю на курскай зямлі. Традыцыйна спажыўцам Курскай вобласці беларускімі прадпрыемствамі быў прадстаўлены шырокі асартымент беларускіх тавараў - швейныя і ваўняныя вырабы, мясная прадукцыя, паўфабрыкаты, і інш. Так, у галоўным выставачным павільёне Курскага Корэнскага кірмашу прадстаўлены стэнд Рэспублікі Беларусь, арганізатарам якога стала Гомельскае аддзяленне БелГПП, сваю прадукцыю таксама прадставілі ТАА «Курскі Гандлёвы Дом «Белшына», ААТ «Гомельбудматэр'ялы», ААТ «Рэчыцкі тэкстыль», ААТ «БВБА Блакіт» і інш. На галоўнай сцэне Корэнскага кірмашу выступалі 28 творчых калектываў, пяць з якіх - з Рэспублікі Беларусь. А ўдзельнікі народнага калектыву «Славянская душа» г.п. Карма Гомельскай вобласці гасцінна сустракалі ганаровых гасцей на чале з губернатарам Курскай вобласці Міхаловым А.М. пры наведваньні галоўнай беларускай экспазіцыі на выставе. PDF