21 чэрвеня пройдзе першы сегмент 10-га раўнда нефармальных міністэрскіх дыялогаў «Усходняга партнёрства». Адбудуцца тэматычнае і пленарнае пасяджэнні, прысвечаныя гарманізацыі лічбавых рынкаў. У мерапрыемстве з еўрапейскага боку прымуць удзел Ёханэс Хан, Еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС, Марыя Габрыэль, Еўракамісар па лічбавай эканоміцы і лічбаваму грамадству. Для ўдзелу ў нефармальным дыялогу Беларусь таксама наведаюць кіраўнікі і прадстаўнікі ведамстваў па справах лічбавых тэхналогій краін «Усходняга партнёрства». Рэспубліку Беларусь у першым сегменце прадставіць Сяргей Папкоў, міністр сувязі і інфарматызацыі. Удзельнікі абмяркуюць пытанні кібербяспекі для павышэння ўстойлівасці найважнейшых аб'ектаў інфраструктуры ў рэгіёне Усходняга партнёрства, садзейнічання развіццю шырокапалоснага доступу ў рэгіёне Усходняга партнёрства, гарманізацыі тарыфаў на роўмінг паміж краінамі Усходняга партнёрства. 21 чэрвеня ў 11.00 у кангрэс-холе гасцініцы «Прэзідэнт-гатэль» пройдзе прэс-канферэнцыя ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння па гарманізацыі лічбавых рынкаў. Даведачна: нефармальныя міністэрскія дыялогі краін-удзельніц «Усходняга партнёрства» праводзяцца з 2012 года ў фармаце міністраў замежных спраў і кіраўнікоў галіновых ведамстваў (кожны раунд мае індывідуальную галіновую тэму). У іх таксама ўдзельнічае кіраўніцтва ЕС.Асноўная мэта дыялогаў - нефармальны абмен думкамі па актуальных пытаннях развіцця УП і міжнароднага парадку дня.На гэты час адбылося 9 раўндаў. Да гэтага Мінск быў месцам правядзення міністэрскай сустрэчы ў чэрвені 2015 года (галіновы сегмент - экалогія). PDF