Адбыўся візіт прадстаўнікоў экспертнай групы Сусветнага Банка па пытанні рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь праектаў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Адным з найважнейшых праектаў у гэтай сферы з'яўляецца праект тэхнічнай дапамогі па стварэнні Дарожнай карты Нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю Рэспублікі Беларусь, які выконваецца спецыялістамі карэйскай кампаніі «KINY and Partners». Удзельнікі сустрэчы абмяняліся прывітальнымі словамі. Прадстаўнікі Сусветнага Банка адзначылі важнасць супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь у сферы стварэння «электроннага ўрада», у прыватнасці стварэння Нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю Рэспублікі Беларусь і іншых праектаў. Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шэдко выказаў падзяку прадстаўнікам Сусветнага банка за тэхнічную і кансультацыйную дапамогу, што аказваецца Рэспубліцы Беларусь. У межах сустрэчы былі разгледжаны пытанні рэалізацыі трох асноўных праектаў выкананых спецыялістамі Сусветнага Банка: стварэнне Дарожнай карты Нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю Рэспублікі Беларусь; кансалтынгавыя работы ў сферы развіцця лічбавых навыкаў Рэспублікі Беларусь; рэалізацыя праграмы па развіцці шырокапалоснага доступу. Акрамя таго, Дзмітрый Шэдко выказаў упэўненасць у далейшым развіцці ўзаемавыгадных партнёрскіх адносін, якія ўсталяваліся паміж Рэспублікай Беларусь і Сусветным Банкам, у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і адзначыў шэраг паспяхова рэалізаваных праектаў у гэтым напрамку. 14 верасня 2018 года ў гатэлі Crowne Plaza, г. Мінск пройдзе рэгіянальны семінар «Лічбавая эканоміка: лічбавы гандаль і лічбавыя навыкі». Дадзены семінар стане выніковым мерапрыемствам па абмеркаванні асноўных справаздач, падрыхтаваных у рамках праектаў тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне распрацоўцы стратэгіі развіцця ІКТ для Рэспублікі Беларусь» і «Развіццё галіны ІКТ у Рэспубліцы Беларусь», выканаўцам якіх з'яўляецца Сусветны банк і якія фінансуюцца праз механізм партнёрства Паўднёвай Карэі і Сусветнага банка, а менавіта справаздачы «Распрацоўка дарожнай карты для стварэння Нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю ў Рэспубліцы Беларусь» і справаздачы «Архітэктура складаных інтэграваных інфармацыйных сістэм (на базе БДУ)». PDF