14 кастрычніка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Крыпта храма-помніка ў гонар Усіх святых». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з прыходам храма-помніка ў гонар Усіх святых. На канверце «Першы дзень» на першым плане намаляваны ўваход у крыпту - дзверы «Слёзы Беларусі», на другім плане - храм-помнік у гонар Усіх святых. У аснове спецштэмпеля - голуб з пальмавай галіной у дзюбе, які ўвасабляе Дух Святы. Дызайн паштовай маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Алены Мядзведзь. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Крыпта храма-помніка ў гонар Усіх святых уяўляе сабой групу памяшканняў, якія ўтвараюць адзіную прастору ў ніжняй падалтарнай частцы храма-помніка. Асноўную сэнсавую нагрузку інтэр'еру крыпты нясуць абраз Уваскрэсення Хрыстова (намаляваны на купоне) і незгасальная лампада (намаляваная на марцы). Лампада выраблена з натуральнага мармуру і мастацкай бронзы. Яе зацеплілі агнём, узятым ад Гроба Гасподняга ў Ерусаліме. Падрабязней на сайце РУП «Белпошта»http://www.belpost.by PDF