Сёння, 18 кастрычніка, пачала працу XXIII Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Сучасныя сродкі сувязі», якая праходзіць ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі». Намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Ганна Рабава прыняла ўдзел у рабоце першага дня Міжнароднай канферэнцыі. Удзельнікам навуковай канферэнцыі было перададзена Прывітальнае слова ад Міністра Сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана. «Нельга пераацаніць значнасць канферэнцыі Сучасныя сродкі суязі як формы кансалідацыі намаганняў навуковай грамадскасці па рашэнні дакладных прафесійных задач, як доследнай пляцоўкі пры абмеркаванні самых сучасных тэхнічных рашэнняў і паглыблення навуковага супрацоўніцтва пры рашэнні актуальных праблем развіцця навукі, культуры, адукацыі», - адзначана ў пасланні. Глава Мінсувязі пажадаў усім удзельнікам канферэнцыі канструктыўнай і плённай працы, творчай выніковай дыскусіі і набыцця партнёрскіх і сяброўскіх кантактаў. Канферэнцыя сабрала прафесіяналаў з розных адукацыйных, навуковых і тэхналагічных арганізацый, якія займаюцца, акрамя іншага, праектаваннем, аптымізацыяй і экспулатацыяй новых інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій. У адкрыцці канферэнцыі прынялі ўдзел 13 дэлегацый з Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Азербайджана, Узбекістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Польшчы, Германіі, Йемена, Кітая, Ірака. PDF