Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган даў эксклюзіўнае інтэрв'ю тэлеканалу «МІР 24»

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган даў эксклюзіўнае інтэрв'ю тэлеканалу «МІР 24», у якім распавёў аб пераходзе краіны на лічбавае вяшчанне, як пачынаўся гэты шлях і якія яго вынікі.

- У маі 2015 года Беларусь цалкам перайшла з аналагавага на лічбавае вяшчанне. Наколькі эфектыўным быў гэты крок, як ён паўплываў на якасць выявы і гуку?

Канстанцін Шульган: Безумоўна, якасць лічбавай выявы значна лепш, чым у аналагавага тэлебачання. Але ж адрозненне не толькі ў гэтым. Сігнал, які прымаецца тэлевізарам, больш устойлівы да перашкод, якія існуюць у знешнім свеце. З пункту гледжання эфектыўнасці выкарыстання частот, на якіх усё гэта адбываецца, лічбавае тэлебачанне дазваляе на адной частаце трансліраваць ад 8 да 12 каналаў, у той час, як на аналагавым адна частата – адзін канал.

- Колькі часу заняў пераход ад аналага да лічбы, і што для гэтага патрабавалася ў тэхнічным плане?

Канстанцін Шульган: Усё пачалося ў снежні 2004 года. Тады гэта была доследная эксплуатацыя, якая неабходная ў кожным мерапрыемстве, каб зразумець тэхнічныя асаблівасці, як зрабіць працэс лепш, у тым ліку і арганізацыйна. З 2013 па 2015 гады пачалося паэтапнае адключэнне аналагавага тэлебачання. Эфектыўнасць пераходу залежала ад таго, наколькі развіта інфраструктура. Для нас, як для кампактнай краіны з добрай інфраструктурай, гэты працэс заняў 10 гадоў, але мы скончылі яго раней, чым расіяне.

- Што неабходна для перахода на лічбавае вяшчанне?

Канстанцін Шульган: Неабходныя перадатчыкі, якія будуць трансліраваць лічбавы радыёсігнал. Яны замянілі аналагавае абсталяванне. Што тычыцца інфраструктуры і дастаўкі сігналу да перадатчыка, гэтую сетку стварыў і рэалізаваў «Белтэлекам».

- На чый вопыт абапіралася Беларусь?

Канстанцін Шульган: Вопыт іншых краін, у тым ліку еўрапейскіх, безумоўна, выкарыстоўваўся. Але ў нас у краіне былі і свае тэхнічныя сілы і магчымасці ў асобе інстытута «Гіпрасувязь». Ён дазволіў спраектаваць, праверыць некаторыя моманты ў доследнай эксплуатацыі і ўлічыць іх пры разгортванні сеткі ўжо ў прамысловай эксплуатацыі. Тут усё склалася ў адно. Я ўдзячны спецыялістам, якія прымалі ўдзел у гэтым працэсе і правялі яго, з майго пункту гледжання, вельмі якасна.

- Пераход на лічбавае вяшчанне – не толькі тэхнічны аспект, але і сацыяльны. Не ўсе абаненты могуць адразу купіць новую мадэль тэлевізара, які падтрымлівае адпаведны стандарт. Як у Беларусі вырашалася гэта праблема?

Канстанцін Шульган: Безумоўна, гэта важна. Як і любая сістэма, якая датычыцца вялікай колькасці карыстальнікаў, за адзін раз нішто вырашыцца не можа. Тут добра сябе паказала комплексная работа мясцовых улад. Яны аказвалі сацыяльную дапамогу тым саям насельніцтва, якім яна была патрэбна. Кошт лічбавай прыстаўкі, неабходнай для таго, каб прымаць лічбавы сігнал на старых тэлевізарах, шмат для каго быў высокім. Выканаўчыя ўлады дарылі такія прыстаўкі ветэранам, шматдзетным сем'ям.

- Колькі каналаў уваходзіць у першы агульнадаступны мультыплекс?

Канстанцін Шульган:У агульнадаступны пакет уключаны дзевяць тэлеканалаў і адзін канал радыё.

Поўную версію інтэрв'ю глядзіце ў відэароліку.

https://mir24.tv/news/16335851/konstantin-shulgan-perehod-belarusi-na-cifrovoe-televidenie-zanyal-10-let