11 студзеня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Пінск — культурная сталіца Беларусі 2019 г.». Марка. Палескі драматычны тэатр (будынак тэатра). Ілюстрацыя. Пінск — культурная сталіца Беларусі 2019 г. (палац Бутрымовічаў, від на порт і езуіцкі калегіум, сабор Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, герб Пінска). Мастак канверта і спецштэмпеля Таццяна Дольская. Дызайн Марыны Віткоўскай. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць 25 студзеня ў аддзяленні паштовай сувязі № 16 Пінска Брэсцкай вобласці. Пінск — раённы цэнтр Брэсцкай вобласці, горад з развітой інфраструктурай. Вядомы па Іпацьеўскім летапісе з 1097 года. Па некаторых ацэнках, Пінск - другі ў Беларусі горад (пасля Гродна) па ліку захаваўшыхся помнікаў архітэктуры. Лічыцца сталіцай Палесся. З'яўляецца месцам правядзення культурных мерапрыемстваў міжнароднага, рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Падрабязней на сайце РУП «Белпошта» PDF