1. Калегія Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Калегія і Міністэрства адпаведна) створана ў адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2004 года № 302 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь).
2. Калегія з'яўляецца дарадчым органам Міністэрства, у сваёй працы кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Палажэннем аб Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, загадамі Міністра сувязі і інфарматызацыі, гэтым Палажэннем.
3. Калегія Міністэрства створана ў складзе Міністра (Старшыні Калегіі), яго першага намесніка і намеснікаў, якія ўваходзяць у яе склад па пасадзе, а таксама работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства, арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству ў колькасці, якая вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сакратаром калегіі з'яўляецца намеснік начальніка упраўлення кантролю, справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
4. Калегія на сваіх пасяджэннях разглядае пытанні:
• перспектыўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця сувязі і інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
• вызначэння прыярытэтных напрамкаў развіцця сувязі і інфарматызацыі;
• укаранення найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі;
• фарміравання і рэалізацыі галіновых праграм, дзяржаўных праграм, звязаных з развіццём сувязі і інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
• арганізацыі практычнага выканання рашэнняў, прынятых вышэйстаячымі органамі па пытаннях дзейнасці Міністэрства;
• іншыя пытанні ў межах кампетэнцыі Міністэрства.
абмяркоўвае пытанні:
• практычнага кіравання арганізацыямі, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства;
• падбору, расстаноўкі і выкарыстання кадраў;
• праекты важнейшых загадаў і інструкцый;
• навуковай арганізацыі працы ў галіны;
• іншыя пытанні ў межах кампетэнцыі Міністэрства.
5. На разгляд Калегіі таксама могуць уносіцца праекты дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Законаў Рэспублікі Беларусь, пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь рэгулюючых дзейнасць у галіне сувязі і інфарматызацыі, пытанні выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь.
6. Калегія мае права:
• прыцягваць для ўдзелу ў пасяджэннях кіраўнікоў арганізацый Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства, членаў Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі;
• заслухоўваць справаздачы начальнікаў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Міністэрства, кіраўнікоў арганізацый сістэмы Міністэрства.
7. Работа Калегіі грунтуецца на калектыўным, свабодным, дзелавым абмеркаванні і вырашэнні пытанняў, галоснасці і ўліку грамадскай думкі ў спалучэнні калегіяльнага разгляду і вырашэння пытанняў з персанальнай адказнасцю членаў Калегіі за правядзенне ў жыццё прынятых рашэнняў.
8. Вызваленне членаў Калегіі ад удзелу ў пасяджэнні дапускаецца з дазволу Старшыні Калегіі.
9. Пасяджэнні Калегіі праводзяцца, як правіла, не радзей за адзін раз у месяц.
10. Рашэнні Калегіі афармляюцца пастановамі Калегіі, якія падпісваюцца Старшынёй Калегіі і сакратаром Калегіі.
11. Калегія працуе ў адпаведнасці з рэгламентам і па планах, якiя зацвярджаюцца Міністрам, якія складаюцца на год (перспектыўны) і на квартал.