4 лістапада 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Выпуск па тэматыцы РСС. Музеі ». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Дызайн Алены Мядзведзь. Пры вырабе блока выкарыстаная тэхналогія тэрмічнага ціснення матавай фальгой серабрыстага колеру. Тыраж блока 15 тыс. У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта» ДрукPDF