Дарагія сябры, калегі! Віншую ўсіх з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Лёсавызначальнае значэнне для нашага народа мае 3 ліпеня - дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтая гістарычная дата па волі беларусаў стала Днём Рэспублікі, звязаўшы разам святыя словы - Свабода і Незалежнасць. Хай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а кожны дзень будзе напоўнены насычанымі цікавымі падзеямі, яркімі поспехамі і перамогамі, творчымі і працоўнымі дасягненнямі на карысць краіны. Жадаю ўсім моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, шчасця, дабрабыту і выканання запаветных жаданняў! З Днём Рэспублікі! Міністр сувязі і инфоматизации Канстанцін Шульган PDF