12 жніўня 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку "Герб Бялынічаў» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі". Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам. Дызайн паштовай маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Марыны Юрчык. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Бялынічаў Магілёўскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». ГЕРБ горада Бялынічаў Магілёўскай вобласці ўяўляе сабой варажскі шчыт, у блакітным полі якога намаляваная Бялыніцкая Божая Маці з Дзіцёнкам Хрыстом на руках у залатых строях. З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце РУП «Белпошта» PDF