1 верасня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту»

1 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту».

Датай заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прынята лічыць 30 кастрычніка 1921 года, калі адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны пачатку заняткаў. Першапачаткова ў структуру ўніверсітэта ўваходзіла тры факультэты: рабочы, медыцынскі і грамадскіх навук. Іх студэнтамі ў той час былі 1390 чалавек.

Сёння БДУ – брэнд, якасць якога пацвярджаюць інавацыйныя тэхналогіі ў адукацыі, мацнейшы прафесарска-выкладчыцкі састаў, запатрабаваныя студэнты і выпускнікі.

Універсітэт супрацоўнічае з замежнымі ВНУ і штогод паляпшае свае пазіцыі ў сусветных рэйтынгах устаноў вышэйшай адукацыі.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

У аснове спецштэмпеля – герб Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дызайн канверта і спецштэмпеля С.Цырулік.

Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 18 кастрычніка на паштамце Мінска.

Белпошта