РУП “Белпошта” 26-ы раз праводзіць нацыянальны этап Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру, які праводзіцца пад эгідай Сусветнага паштовага саюза (СПС). Кожны год у ім прымаюць удзел больш за 1500 сачыненняў з усіх куткоў Беларусі. Творчы конкурс дапамагае ўсвядоміць і ацаніць тую важную ролю, якую адыгрывае паштовая сувязь у сучасным грамадстве, а таксама развівае жаданне пісаць пісьмы сваім сябрам, родным і блізкім. Конкурс падахвочвае моладзь задумацца над простымі, але важнымі рэчамі і выкласці свае думкі, разважанні, пачуцці і перажыванні на паперы. Задачамі конкурсу з’яўляюцца: - павышэнне ўзроўню пісьменнасці дзяцей і моладзі дзякуючы ўменню фармуляваць і выражаць свае думкі, перадаючы ўсе адценні; - абагульненне, сітэматызацыя і распаўсюджванне назапашанага эфектыўнага вопыту ў навучанні наісання сачыненняў і развіцця звязнага пісьмовага маўлення вучняў; - садзейнісанне праяўленню творчых здольнасцяў і падтрымка найбольш таленавітых вучняў устаноў адукацыі. Па традыцыі, якая склалася, да конкурсу запрашаюцца вучні ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў, каторым прапаноўваецца напісаць сачыненне на тэму “Напішыце сачыненне якой-небудзь уплывовай асобе, растлумачыўшы, чаму і як трэба дзейнічаць у сувязі з кліматычным крызісам”. Сачыненне павінна быць напісана ад рукі на рускай або беларускай мове і адпавядаць заяўленай тэме, а таксама ўяўляць сабой работу, напісаную спецыяльна для ўдзелу ў конкурсе і якая ніколі раней не публікавалася. Арыгінал сачынення можа мець ілюстрацыі кандыдата. Аб’ём напісанага сачынення не павінен перавышаць 800 слоў. Работы прымаюцца да 20 сакавіка 2022 года. Вынікі конкурсу будуць падведзены ў маі 2022 года. Сачыненне, якое заняло першае месца ў нацыянальным этапе конкурсу, будзе накіравана ў СПС для далейшага ўдзелу на міжнародным узроўні. За час удзелу ў конкурсе сачыненняў эпісталярнага жанру беларускія рабяты атрымалі два залатыя медалі - ў 2003 годзе і 2020 годзе, два сярэбраныя – у 2008 годзе і 2010 годзе, і адзін бронзавы – у 2009 годзе. Падрабязную інфармацыю, умовы конкурсу і заяўку на ўдзел глядзіце ў палажэнні на сайце www.belpost.by PDF