30 лістапада 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне восем паштовых марак на тэму «Совападобныя» з серыі «Птушкі Беларусі».Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.Мастак Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Віткоўскай.Маркі друкаваліся ў ДП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».Птушкі атрада Совападобныя (Strigiformes) – пераважна начныя драпежнікі, якія адрозніваюцца шэрагам прыкмет. Вострыя доўгія кіпцюры соў моцна загнуты. Дзюба загінаецца ад самага пачатку, канчаецца кароткім кручком. Вочы соў вельмі вялікія і глядзяць прама. Зрок і слых надзвычайна тонкія. Совы могуць паварочваць галаву на 270 градусаў. Маюць мяккае апярэнне, дзякуючы чаму бясшумна лётаюць. Звычайна сілкуюцца дробнымі грызунамі, драбнейшыя віды – буйнымі насякомымі. Прыносяць сельскай гаспадарцы значную карысць, знішчаючы мышападобных грызуноў. У Беларусі сустракаецца 13 відаў соў з 229 вядомых.У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Малюнак PDF