26 сакавіка 2024 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі на тэму «Крумкачовыя» з серыі «Птушкі Беларусі». Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Віткоўскай. Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Сямейства крумкачовых адносіцца да атрада вераб'інападобных і аб'ядноўвае птушак сярэдняга і буйнога памеру. Крумкачовыя – адны з самых разумных сярод птушак. Яны ўпэўнена перасоўваюцца па зямлі, досыць хутка і доўга лётаюць, у іх добра развіты нюх, па кемлівасці яны не ўступаюць ніякай іншай птушцы атрада вераб'інападобных. Менавіта таму яны паспяхова існуюць побач з чалавекам. У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. PDF