14 чэрвеня 2024 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі» з серыі «Дасягненні беларускай медыцыны». Дызайн А. Мядзведзь. Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі – вядучая навуковая ўстанова ў галіне мікрабіялогіі, вірусалогіі і эпідэміялогіі ў Беларусі. Утвораны ў 1924 годзе як Бактэрыялагічны (Пастэраўскі) інстытут. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Рэспубліканская калекцыя патагенных біялагічных агентаў, што функцыянуе на базе цэнтра, аб'яўлена навуковым аб'ектам, які складае нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». PDF