Белтэлекам і ПРАМСВЯЗЬ - сярод удзельнікаў! Кампаніі прадстаўляюць свае экспазіцыі, дзе наведвальнікі могуць пазнаёміцца з тэхналогіямі, паслугамі, а таксама ўзорамі прадукцыі.
У гэтым годзе выстава здзіўляе сваім маштабам.
На пляцоўцы "Мінск-Арэны" дэманструюцца найноўшыя распрацоўкі:
1. макеты і мадэлі ўзбраення;
2. ваенная і спецыяльная тэхніка;
3. беспілотныя лятальныя апараты;
4. стралковая зброя;
5. лёгкабраніраваная тэхніка і многае іншае.
У рамках дзелавой праграмы форума эксперты абмяркоўваюць самыя актуальныя тэмы, у тым ліку пытанні кібербяспекі.
На выставе вы зможаце больш даведацца аб рабоце перасоўных крыміналістычных лабараторый, убачыць найноўшыя ўзоры баявога адзення для ратавальнікаў і нават сфатаграфавацца са службовымі сабакамі.
Выстава працягнецца да 21 чэрвеня. Прыходзьце і даведайцеся аб тым, як зрабіць наша жыццё больш камфортным і бяспечным!
Адрас: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 111, "Мінск-Арэна".