Электронны сэрвіс, створаны па даручэнні Кіраўніка дзяржавы, стаў самым папулярным у грамадзян

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнка даручана павысіць рэзультатыўнасць разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. У мэтах выканання гэтага даручэння Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Мінсувязі прапрацавана ідэя аб стварэнні сістэмы зваротаў - сэрвісу цэнтралізаванай работы з пытаннямі, якія хвалююць грамадзян. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову, на падставе гэтага быў дадзены старт распрацоўцы гэтай сістэмы.

Сэрвісы сістэмы зваротаў пачалі працаваць з 2 студзеня 2023 года. Сёння з іх дапамогай грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць у любы час падаць электронныя звароты ў дзяржаўныя органы і дзяржаўныя арганізацыі для вырашэння сваіх пытанняў і потым фактычна ў рэжыме рэальнага часу адсочваць вынікі іх разгляду, пачынаючы з моманту рэгістрацыі і заканчваючы атрыманнем адказу.

Сістэма зваротаў - пляцоўка, на якой фарміруецца важны дыялог паміж дзяржавай і насельніцтвам, баладару яе сэрвісам ні адна праблема не застаецца без увагі, забяспечваецца належны кантроль за работай на месцах і вырашэннем пытанняў насельніцтва на ўсіх узроўнях кіравання.

За паўтара года работы ў сістэме зарэгістраваліся больш як 190 тыс. грамадзян, іх пытанні апрацоўваюць каля 18,9 тыс. дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый. Сэрвісам падачы зваротаў ужо скарысталіся 753,8 тыс. разоў. І гэта ўражальныя паказчыкі - людзі давяраюць сэрвісу і многія з іх на практыцы ўпэўніліся ў яго зручнасці. Галоўнае - ён стаў дзейсным механізмам зваротнай сувязі з насельніцтвам, дае магчымасць выяўляць пытанні, якія хвалююць грамадзян, якія патрабуюць аператыўнага рэагавання і вырашэння. Праца сістэмы зваротаў увесь час удасканальваецца, дапаўняецца новымі функцыямі для зручнасці карыстальнікаў.