Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Год Каня» з серыі «Усходні каляндар»

10 лютага 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Год Каня» з серыі «Усходні каляндар».

Мастак В. Чайчук. Дызайн Я. Бядонік.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

Паштовая марка «Год Каня» працягвае серыю выпускаў па тэматыцы «Усходні каляндар». Усходні (кітайскі) каляндар заснаваны на 12-гадовым месячным цыкле, у якім кожны год праходзіць пад знакам адной жывёлы. Новы год па ўсходнім календары звычайна прыпадае на розныя даты ў перыяд з 21 студзеня па 20 лютага. Год Чырвонага Вогненнага Каня наступіць 17 лютага 2026 года і працягнецца да 5 лютага 2027 года. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Набыць дадзеную прадукцыю можна з 10 лютага ў інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта» shop.belpost.by, «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» ва ўкладцы «Пакупніку».