1 лістапада 2024 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Шэдэўры жывапісу з музеяў Беларусі».
Дызайн Я. Бядонік.
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».
Маркі таксама друкаваліся ў двух малых лістах. На малых лістах – лагатып Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».