У першы дзень вясны Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Запаведнікі» з эмблемай РСС

1 сакавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Запаведнікі» з эмблемай Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС).

Выпуск «Запаведнікі» працягвае серыю паштовых марак па тэматыцы РСС, адметнай рысай якіх з'яўляецца прайграванне эмблемы РСС у малюнку дзяржаўных знакаў паштовай аплаты і філатэлістычнай прадукцыі.

Мастак марак, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Віткоўскай.

 У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязней на сайце РУП «Белпошта»