7 верасня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі, прымеркаваныя да 26-га пасяджэння Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў – удзельніц СНД

7 верасня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі, прымеркаваныя да 26-га пасяджэння Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў – удзельніц СНД.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Дызайн Т.Кузняцовай.
Каардынацыйны савет генеральных пракурораў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў з'яўляецца міждзяржаўным органам Садружнасці, які арганізуе супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне генеральных пракуратур, пракуратур дзяржаў – удзельніц СНД у сферах забеспячэння законнасці, праў і свабод чалавека і грамадзяніна, змагання са злачыннасцю.
26-е пасяджэнне генеральных пракурораў краін Садружнасці праходзіць у Рэспубліцы Беларусь, якая надае вялікае значэнне яднанню народаў былога СССР з мэтай забеспячэння спакойнага і дастойнага жыцця грамадзян.
У аснове спецштэмпеля, на канверце «Першы дзень» і марцы № 1149 – эмблема Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў – удзельніц СНД, на марцы № 1148 – эмблема Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на саце РУП "Белпошта"