Падрыхтаваны спецштэмпель і паштовы канверт да 16-га Чэмпіянату свету па верталётным спорце, які будзе праходзіць у Беларусі

Друкаваная версія
09.07.2018

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 9 ліпеня 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 16-му Чэмпіянату свету па верталётным спорце.

Паштовы праект падрыхтаваны сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Беларуская федэрацыя авіяцыйнага спорту».

Дызайн спецштэмпеля і канверта Алены Мядзведзь.

Упершыню ў гісторыі суверэнная Рэспубліка Беларусь прымае сусветнае першынство сярод верталётчыкаў. З 23 па 29 ліпеня на аэрадроме Баравая пройдзе 16-ы Чэмпіянат свету па верталётным спорце.

Падрабязней на сайце РУП «Белпошта»