Да ўвагі аператараў паштовай дзейнасці і дзейнасці ў галіне тэлекамунікацый

Друкаваная версія
10.02.2018

Па ўзгадненні з Міжведамасным саветам па дзяржаўнай статыстыцы (пратакол пасяджэння Міжведамаснага савета па дзяржаўнай статыстыцы ад 22 жніўня 2017 г. № 1пр) з 1 студзеня 2018 г. загадам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ад 10.11.2017 № 357 зацверджаны Пералік форм ведамаснай справаздачнасці Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на 2018 год, устаноўлены формы ведамаснай справаздачнасці і ўказанні па іх запаўненні на 2018 год.

З 1 студзеня 2018 года форма ведамаснай справаздачнасці «Звесткі аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" выкладзена ў новай рэдакцыі ў адпаведнасці з тыпавой формай узгодненай пратаколам Міжведамаснага савета па дзяржаўнай статыстыцы ад 09.11.2016 № 9пр.
Пры гэтым з улікам асаблівасцяў і спецыфікі відаў эканамічнай дзейнасці - паштовая дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый раздзел 1 формы канкрэтызаваны і разбіты па паслугах і пытаннях, па якіх найбольш часта паступаюць звароты ад фізічных і юрыдычных асоб.

З 1 студзеня 2018 года ўстанаўліваецца новая форма ведамаснай справаздачнасці «Звесткі аб сеткцы і якасці працы паштовай сувязі», якая прадастаўляецца цяпер усімі юрыдычнымі асобамі, іх адасобленымі падраздзяленнямі, якія маюць асобны баланс, відамі эканамічнай дзейнасці якіх з'яўляюцца паштовая і кур'ерская дзейнасць.

Справаздача юрыдычнай асобы, адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы, якая мае асобны баланс, павінна ўключаць дадзеныя па ўваходзячых у яго структуру падраздзяленням, якія маюць асобны баланс. У мэтах спрашчэння, аптымізацыі і зніжэння нагрузкі на арганізацыі, якія прадастаўляюць справаздачу, у новай рэдакцыі формы выключана 12 радкоў. Пры гэтым форма дапоўненая новымі радкамі, якія характарызуюць своечасовасць дастаўкі пісьмовай карэспандэнцыі.

Па форме ведамаснай справаздачнасці «Звесткі аб адлічэннях у дзяржаўны пазабюджэтны фонд універсальнага абслугоўвання Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь» значных змен не адбылося. У форму і ўказанні па яе запаўненні ўнесены рэдакцыйныя карэкціроўкі з улікам першага года практыкі збору звестак па дадзенай форме.