12 жніўня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Пчалярства ў Беларусі».

12 жніўня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Пчалярства ў Беларусі».

У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.

Пчалярства – адно з найстаражытнейшых заняткаў чалавека. У эпасе ўсіх культурных народаў старажытнасці сустракаюцца ўказанні пра пчол і атрыманых ад іх прадуктаў – мёд і воск.
Культурнае пчалярства ў Беларусі пачынаецца з XIX стагоддзя, калі ў Магілёўскай губерні быў створаны Горы-Горыцкі земляробчы інстытут, у якім выкладаўся курс пчалярства і быў створаны інстытуцкі навучальна-паказальны пчальнік.
На сённяшні дзень даказана вялікае значэнне мёду, пчалінага яду, матачнага малачка і кветкавага пылку для арганізма чалавека, а праполісу і воску – для розных галін індустрыі.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце РУП "Белпошта" у раздзеле "Філатэлія"