Напярэдадні Дня будаўніка, які адзначаецца ў другую нядзелю жніўня ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароджаны работнікі будаўнічых прадпрыемстваў сістэмы Мінсувязі

Друкаваная версія
11.08.2017

10 жніўня ў актавай зале ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню будаўніка. Неабходна адзначыць, што ў сістэму Мінсувязі ўваходзяць тры будаўнічыя арганізацыі: ААТ «Мінсктэлекамбуд», ААТ «Белсувязьбуд», ААТ «Белрамбусувязь» у якіх на сённяшні дзень працуе больш за дзве тысячы чалавек.

«Кожны з вас майстар сваёй справы, унікальны прафесіянал - будаўнік і сувязіст ў адной асобе. Прагрэс дыктуе свету новыя тэхналогіі і сёння ад вашай суладнай і прафесійнай працы залежыць рэалізацыя тэлекамунікацыйных праектаў, стварэнне і ўкараненне перадавых будаўнічых тэхналогій, якасць і надзейнасць аб'ектаў, якія ўзводзяцца», - адзначыў у віншавальнай тэлеграме Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

 На сцэне паказалі свае таленты работнікі ААТ «Мінсктэлекамбуд», ААТ «Белсувязьбуд», ААТ «Белрамбудсувязь», СТАА «СМУ-Союзтэлефонбуд», РУП «Белтэлекам», РУП «Белпошта» і студэнты УА «БГАС».
У рамках мерапрыемства намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Наталля Гардзеенка правяла ўрачыстае ўзнагароджанне.

 За шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і ў сувязі з Днём будаўніка нагрудным знакам "Ганаровы работнік сувязі Беларусі" узнагароджаны: Панкратаў Андрэй Анатольевіч, дырэктар філіяла № 2 ААТ "Белсувязьбуд», Шамякоў Мікалай Канстанцінавіч, мантажнік сувязі-спайшчык шостага разраду ўчастка № 5 галаўнога падраздзялення ААТ «Белсувязьбуд», Драчэнін Аляксандр Ягоравіч, тэхнік па наладцы і выпрабаваннях Ратамскага ўчастка ААТ «Мінсктэлекамбуд, Бандура Анатоль Анатольевіч, столяр пятага разраду ўчастка № 1 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых работ ААТ «Белрамбудсувязь», Качуроўская Алена Ігараўна, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела ААТ «Белрамбудсувязь».

Ганаровая грамата Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь уручана Антончыку Аляксандру Фёдаравічу, токару шостага разраду службы галоўнага механіка філіяла № 5 ААТ «Белсувязьбуд» Запольнаму Андрэю Іванавічу, мантажніку сувязі-кабельшчыку трэцяга разраду прарабскага ўчастка № 1 філіяла № 9 ААТ «Белсувязьбуд», Карэне Максіму Міхайлавічу, старэйшаму вытворцу работ участка № 4 будаўніча-мантажнага ўпраўлення галаўнога падраздзялення ААТ «Белсувязьбуд», Хацько Мікалаю Мікалаевічу, вытворцу работ участка № 1 будаўніча-мантажнага ўпраўлення галаўнога падраздзялення ААТ «Белсувязьбуд», Лахвічу Уладзіміру Іванавічу, машыністу крана аўтамабільнага шостага разраду Вытворчай базы па размяшчэнні аўтамабіляў, трактароў і будаўнічай тэхнікі ААТ «Мінсктэлекамбуд», Шчагляковай Наталлі Уладзіміраўне, бухгалтару 2 катэгорыі ААТ «Мінсктэлекамбуд», Ваўчкову Генадзю Адамовічу, муляру пятага разраду ўчастка № 1 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых работ ААТ «Белрамбудсувязь», Пянькоўскаму Дзмітрыю Леанідавічу, столяру пятага разраду ўчастка № 1 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых работ ААТ «Белрамбудсувязь», Галадушка Валерыю Аляксандравічу, маляру пятага разраду ўчастка № 1 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых работ ААТ «Белрамбудсувязь».

Аб'яўлена Падзяка Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь наступным работнікам: Сурунтовічу Віктару Пятровічу, мантажніку сувязі-кабельшчыку шостага разраду ўчастка № 4 філіяла № 2 ААТ "Белсувязьбуд», Каханоўскаму Леаніду Іосіфавічу, мантажніку сувязі-спайшчыку пятага разраду філіяла № 4 ААТ «Белсувязьбуд», Гузеню Мікалаю Міхайлавічу, вадзіцелю аўтамабіля пятага разраду першага класа службы галоўнага механіка філіяла № 6 ААТ «Белсувязьбуд», Краўчонку Рыгору Яўгенавічу, мантажніку абсталявання сувязі пятага разраду ўчастку № 2 галаўнога падраздзялення ААТ «Белсувязьбуд», Крыкала Алегу Анатольевічу механіку Слуцкага ўчастка ААТ «Мінсктэлекамбуд», Кузічовай Таісіе Генадзьеўне намесніку галоўнага бухгалтара ААТ «Белрамбудсувязь», Кухаронку Сяргею Паўлавічу, вадзіцелю пятага разраду аўтатранспартнага ўчастка ААТ «Белрамсувязьбуд», Яраменка Уладзіміру Юр'евічу абліцоўшчыку-плітачніку пятага разраду філіяла № 3 ААТ «Белрамбудсувязь».

Да ўшанавання далучылася старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Ніна Сямёнаўна Гаўрылава. За актыўную дзейнасць па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза, значны ўклад у прафсаюзны рух і ў сувязі з Днём будаўніка ўзнагароджаны нагрудным знакам «ЗА ЗАСЛУГI»: Іганава Юлія Міхайлаўна, начальнік сектара прагназавання ўпраўлення прагназавання і эканомікі галаўнога падраздзялення ААТ « Белсувязьбуд», казначэй першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Белсувязьбуд»; Барысенка Віталь Мікалаевіч, галоўны інжынер ААТ «Белрамбудсувязь»; Шмыга Яўген Аляксандравіч, вытворца работ участка №3 упраўлення №2 спецыяльных работ ААТ «Белрамбудсувязь».

За значны ўклад у прафсаюзны рух, актыўную дзейнасць па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў працоўных і ў сувязі з Днём будаўніка ўручаны Ганаровыя граматы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза наступным работнікам: Каляціну Сяргею Уладзіміравічу, вытворцу работ ўчастка №3 будаўніча-мантажнага ўпраўлення галаўнога падраздзялення ААТ «Белсувязьбуд»; Шчорсу Віталю Казіміравічу, вытворцу работ ўчастка №3 упраўлення №2 спецыяльных работ ААТ «Белрамбудсувязь»; Шылюкову Аляксандру Мечыслававічу, майстру ўчастка №2 кіравання №1 агульнабудаўнічых работ ААТ «Белрамбудсувязь»; Жарыкавай Алене Уладзіміраўне, бухгалтару 2-й катэгорыі ААТ «Белрамбудсувязь»; Вайтовічу Сяргею Генадзьевічу, слесару па рамонце аўтамабіляў 6 разраду ААТ «Мінсктэлекамбуд»; Акулічу Аляксандру Іванавічу, мантажніку сувязі-кабельшчыку 5 разраду ААТ «Мінсктэлекамбуд»; Багаславу Андрэю Аляксандравічу, майстру СМУ-1 СТАА «СМУ Союзтелефонсбуд»; Кучынскаму Яўгену Русланавічу, тэхніку па сувязі СМУ-7 СТАА «СМУ Союзтелефонбуд»; Дземідзюку Мікалаю Фёдаравічу, мантажніку сувязі-спайшчыку 3 разраду СМУ-3 СТАА «СМУ Союзтэлефонбуд».

Аб'яўлена Падзяка Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза за значны ўклад у развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства і ў сувязі з Днём будаўніка Новачуку Сцяпану Аляксандравічу, інжынеру 2-й катэгорыі вытворчай лабараторыі галаўнога падраздзялення ААТ «Белсувязьбуд» і Страціўнай Святлане Валер'еўне, інжынеру 2 катэгорыі вытворча-тэхнічнага аддзела ААТ «Белрэмбудсувязь».
  
Студэнту 4 курса групы СТ 542 факультэта электрасувязі УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі», камандзіру студэнцкага будаўнічага атрада «Паўправаднік» імя Героя Савецкага Саюза В.А.Квяцінскага Іванову Мікіце за актыўны ўдзел у арганізацыі працы студэнцкіх будаўнічых атрадаў уручана Ганаровая грамата Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза.