Адкрыта інтэрактыўная выстава для школьнікаў «Сусвет інтэрнэту»

Друкаваная версія
12.09.2018

Інтэрактыўная выстава для школьнікаў «Сусвет інтэрнэту» адкрыта ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Выстава прымеркавана да пачатку навучальнага года і гэты праект накіраваны на адукацыю ў вобласці інтэрнэт-пісьменнасці і абароны асабістай інфармацыі ў Сеціве.
У гульнёвай форме дзеці навучацца карыстацца антывіруснымі праграмамі, ствараць надзейныя паролі, даведаюцца, як правільна падтрымліваць зносіны ў інтэрнэце, у тым ліку з незнаёмымі людзьмі, якую інфармацыю аб сабе можна, а якую нельга размяшчаць у сацыяльных сетках.

Выстава знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, і наведаць яе могуць бясплатна ўсе жадаючыя. Для гэтага папярэдне трэба зарэгістравацца на сайце: http://detivinternete.by/
Праект рэалізаваны пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ.

Падрабязней: https://www.mts.by/news/109722/