Прэзентацыя паштовага праекта «100 гадоў Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў»

Друкаваная версія
15.03.2017

14 сакавіка 2017 года ў вялікай экспазіцыйнай зале Мінскай гарадской ратушы адбылася прэзентацыя паштовага праекта «100 гадоў Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў», які складаецца з мастацкага маркіраванага канверта і спецыяльнага памятнага штэмпеля.

У цырымоніі афіцыйнага гашэння прынялі ўдзел:
генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Матусевіч Уладзімір;
старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Панасюк Васіль;
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтава Ганна.

На дадзенае мерапрыемства былі запрошаны:
- Члены прэзідыума Мінскага гарадскога Савета;
- Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, выбраныя ад г. Мінска;
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, выбраныя ад г. Мінска;
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў;
- Старшыні калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;
- Намеснікі кіраўнікоў адміністрацый раёнаў г. Мінска;
- Намеснікі дырэктараў ЖКГ раёнаў г. Мінска.

Гісторыя Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў пачынаецца 17 сакавіка 1917 года, калі ў Мінску быў створаны Савет рабочых дэпутатаў, неўзабаве ператвораны ў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

З тых часоў Савет зведаў шэраг пераменаў і сёння з'яўляецца асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання ў горадзе Мінску.

Значнасць юбілейнай падзеі падкрэсліў паштовы праект, падрыхтаваны РУП «Белпошта» у супрацоўніцтве з Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў.

Мастацкай асновай канверта стаў герб Мінска і малюнкі будынкаў, у якіх у розны час размяшчаўся Мінгарсавет.