Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XХV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО 2018.»

Друкаваная версія
15.05.2018

Сёння ў Мінску ўрачыста адкрыта XХV Міжнародная спецыялізаваная выстава «ТІБО 2018».
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XХV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО 2018.»:

«Дарагія сябры! Вітаю ўдзельнікаў і гасцей XХV Міжнароднага форуму «ТІБО 2018».
За чвэрць стагоддзя ён стаў важнай пляцоўкай міждзяржаўнага супрацоўніцтва, дзе дэманструюцца апошнія дасягненні ў сферы інфармацыйных тэхналогій.
Беларусь валодае высокім інавацыйным патэнцыялам і па праве лічыцца IТ-краінай, якая найбольш дынамічна развіваецца у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Мы ператвараем у жыццё прагрэсіўныя ідэі і рашэнні, актыўна залучаючы моладзь да будаўніцтва нашай лічбавай будучыні.
Перакананы, што форум надасць імпульс пашырэнню ўзаемадзеяння і партнёрскіх сувязяў у галіне, будзе спрыяць развіццю і ўкараненню перадавых тэхналогій.
Жадаю вам поспехаў у працы, новых перспектыўных праектаў і яркіх уражанняў ад гасціннай Беларусі».